ЕС і МВФ абмяркуюць дапамогу Украіне 13 лютага
Пра гэта заявіла ў аўторак кіраўніца дыпламатыі ЕС Кэтрын Эштан, выступаючы перад дэпутатамі ў Еўрапарламенце.
Паводле слоў Эштан, 13 лютага яна плануе сустрэцца ў Вашынгтоне з кіраўніцай Міжнароднага валютнага фонда Крысцін Лагард. Між іншым, будзе абмеркаванае пытанне аказання фінансавай дапамогі Украіне.
Кэтрын Эштан дадала, што ў ЕС "ёсць патэнцыял" дапамагчы ўкраінскай эканоміцы саўладаць з сур'ёзнымі выклікамі бліжэйшых "тыдняў і месяцаў", інфармуе РІА "Новости".
Віктар Януковіч прапанаваў Віталю Клічко правесці тэледэбаты
Фота — AFP