Эстонская паліцыя 14 гадоў шукала скрадзены ровар. І знайшла!
Эстонскія паліцэйскія вярнулі жанчыне ровар, скрадзены ў яе 14 гадоў таму. Пра гэта паведамляе Лыўнаская (Паўднёвая) прэфектура паліцыі Эстоніі.
У 2003 годзе ровар скралі з балкона шматкватэрнага дома ў горадзе Тырва.
"Пасля выкрадання ровара яго ўладальніца звярнулася ў паліцыю і паведаміла нумар яго рамы. Тады ровар знайсці не атрымалася, але сёлета яго такі знайшлі — у горадзе Валга [30 км ад Тырвы. — Еўрарадыё]. Паліцыя паведаміла пра гэта ўладальніцы, якая была вельмi здзiўлена вяртаннем ровара", — гаворыцца ў паведамленні.
Сям'я ўжо мела намер набыць іншы ровар і ўпершыню за доўгі час абмяркоўвала прапажу 14-гадовай даўніны.
Паліцыя раіць уладальнікам ровараў захоўваць усе дакументы і сфатаграфаваць раму. Тады ў выпадку, калі ровар скрадуць, а пасля знойдуць, яго можна будзе тэрмінова варнуць уладальніку.
Сацсеткі адразу пачалі кпіць з эстонцаў:
Эстонские полицейские через 14 лет нашли украденный велосипед.
— Артём Дерягин (@DerArto) July 19, 2017
Тот случай, когда страну можно было вообще не уточнять! pic.twitter.com/xHdGjyL52r
Але мы скажам так: лепш позна, чым ніколі!