“Еўра-2016”: Уэльс перамог Славакію — 2:1

“Еўра-2016”: Уэльс перамог Славакію — 2:1

Зборная Уэльса па футболе перамагла на чэмпіянаце Еўропы каманду Славакіі. Матч каманд групы В прайшоў 11 чэрвеня ў французскім Бардо. Валійцы адкрылі лік на 10-й хвіліне гульні голам свайго форварда Гарэта Бэйла. У другім тайме на 61-й хвіліне славакі зраўнялі лік — адзначыўся хаўбэк Ондрэй Дуда. Аднак пад канец гульні, на 81-й хвіліне іншы валійскі форвард Хэл Робсан-Кану вывеў сваю каманду наперад і яго мяч стаў пераможным. Вынік — 2:1.

Раней у групе А зборная Швейцарыі перамагла Албанію — 1:0, а Францыя была мацнейшай за Румынію — 2:1.

Сёння таксама пройдзе матч Англія — Расія, які пачынаецца ў 22.00 паводле мінскага часу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі