Еўрадэпутаты: Чэмпіянат свету па хакеі — рычаг уплыву на беларускія ўлады

Пра гэта яны казалі на абмеркаванні беларускага пытання ў камісіі па замежных справах Еўрапарламента.

"Чэмпіянат па хакеі — рэальная магчымасць паўплываць на рэжым. Гэта пакажа наша стаўленне да рэжыму", — заявіла Крысціна Оюланд, былая міністр замежных справаў Эстоніі.

Еўрадэпутат Аляксандр Ламбсдорф заўважыў, што правядзенне чэмпіянату ў Беларусі стане "абсалютным трыумфам Лукашэнкі" і папярэдняе рашэнне Міжнароднай хакейнай федэрацыі можна змяніць.

Высокі чыноўнік Еўрапейскай службы знешняга дзеяння заявіў, што Савет міністраў ЕС вымушаны рэагаваць на меркаванне Еўрапарламента, і зараз вядзецца абмеркаванне наконт чэмпіянату свету па хакеі.

Гунар Віганд: "Некаторыя краіны прапанову падтрымліваюць, некаторыя — не. Гэта казытлівае пытанне, якое мяшае спорт з палітыкай. Часам робяць паралель з байкотам Маскоўскай алімпіяды 1980 года. Размовы на гэты конт вядуцца".

Нагадаем, у студзені 2010 года Еўрапарламент прагаласаваў за рэзалюцыю па Беларусі. У ёй гаворыцца, што правядзенне хакейнага спаборніцтва ў Беларусі трэба адкласці, пакуль у краіне застаюцца палітычныя вязні.

Фота: udf.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі