Еўракамісар заклікае да дыялогу ва Украіне
Штэфан Фюле звярнуўся да ўладаў і апазіцыі.
У твітары еўракамісар па пытаннях пашырэння і палітыкі суседства напісаў: "Рознагалоссі павінны вырашацца мірна. Заклікаю да неадкладнага дыялогу".
Нагадаем, у нядзелю на Майдане Незалежнасці ў Кіеве сабраліся сотні тысяч чалавек, якія запатрабавалі адстаўкі ўраду і прэзідэнта Украіны, правядзення датэрміновых выбараў. У розных раёнах сталіцы адбыліся сутычкі з міліцыяй. Дэманстранты занялі Палац прафсаюзаў і сталічную мэрыю.
На панядзелак запланаваная акцыя каля кабінета міністраў — апазіцыянеры будуць патрабаваць адстаўкі ўраду. Лідары апазіцыі звярнуліся да ўкраінцаў ехаць у сталіцу для ўдзелу ў акцыях пратэсту. Таксама гучаць заклікі да арганізацыі агульнанацыянальнага палітычнага страйку.