Еўракамісія рыхтуе заяву па “газавай вайне”
Еўракамісар па энергетыцы Гюнтэр Отынгер у 13.00 па беларускім часе зробіць заяву наконт расійска-беларускай “газавай вайны”. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла прэс-сакратар еўракамісара Марлене Хольцнэр. Нагадаем, 22 чэрвеня Отынгер збіраўся тэлефанаваць першаму віцэ-прэм’еру Беларусі Ўладзіміру Сямашку і міністру энергетыкі Расіі Сяргею Шматко, каб высветліць сітуацыю вакол газавага канфлікту. 21 чэрвеня ў Бруселі адбылася сустрэча прадстаўнікоў Еўракамісіі з расійскімі экспертамі, а 22 чэрвеня ― з беларускімі.