Еўракамісія стварае новы механізм развіцця краін Усходняга суседства

Еўракамісія збіраецца выдзеліць амаль 9 мільёнаў еўра ў межах рэалізацыі рэгіянальнага інвестыцыйнага праекта East-Invest, паведаміла 16 лістапада прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі. Асноўнымі бенефіцыярамі праекта з'яўляюцца краіны Усходняга партнёрства, у тым ліку Беларусь.

Асноўныя інструменты праектнага супрацоўніцтва ўключаюць развіццё дыялогу паміж дзяржаўнымі і прыватнымі арганізацыямі. У рамках праекту запланавана пашырэнне кансультавання прыватнага сектара ў пытанні прыняцця рашэнняў, абмен перадавым вопытам і наладжванне партнёрскіх адносінаў паміж кампаніямі ЕС і рэгіёну Усходняга суседства, а таксама развіццё патэнцыялу арганізацый рэгіёну Усходняга суседства, якое падтрымлівае малое і сярэдняе прадпрымальніцтва.

Чакаецца, што супрацоўніцтва будзе ажыццяўляцца шляхам аказання тэхнічнай дапамогі малым і сярэднім прадпрыемствам і арганізацыям рэгіёну, якія падтрымліваюць развіццё бізнесу, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі