"Еўраопт" і "Рублёўскі" расплаціліся з пастаўшчыкамі
Раней Мінгандлю пагражаў гандлёвым сеткам, што можа пазбавіць іх ліцэнзій.
13 траўня ў Мінгарвыканкаме прайшло пасяджэнне камісіі пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Мінгарвыканкама Андрэя Дамарацкага. На ім разглядалася прадстаўленне Міністэрства гандлю наконт гандлёвых сетак "Еўраопт" і "Рублёўскі". Гэтыя гандлёвыя сеткі завінаваціліся пастаўшчыкам за алкагольныя напоі і тытунёвыя вырабы. Такое парушэнне можа пацягнуць за сабой ануляванне ліцэнзіі на гандаль. Пратэрмінаваная запазычанасць склала 300 мільярдаў рублёў
"Еўраопт" і "Рублёўскі" могуць застацца без ліцэнзій
Як паведамляюць "Мінск-Навіны", сеткі "Еўраопт" і "Рублёўскі" цяпер пагасілі запазычанасць перад усімі пастаўшчыкамі. Тым не менш кіраўніцтва гэтых прадпрыемстваў папярэдзілі пра недапушчэнне такіх парушэнняў у далейшай працы.
Фота — minsknews.by