Еўрапарламент супраць стварэння спецслужбамі дасье на авіяпасажыраў

Дэпутаты Еўрапарламента збіраюцца тарпедаваць планы кіраўнікоў МУС і міністраў юстыцыі краін ЕС аб зборы асабістых звестак авіяпасажыраў для сістэмнага вышуку. Парламентарыі асцерагаюцца размывання грамадзянскіх правоў чалавека, паведамляе Gazeta.pl. "Міністрам будзе цяжка сабраць большасць у парламенце для гэтай ініцыятывы", - канстатаваў адзін з кіраўнікоў хрысціянскіх дэмакратаў у Еўрапарламенце Манфрэд Вэбер у інтэрв'ю Financial Times Deutschland.

Падчас сустрэч у іспанскім Таледа ў чацвер, 21 снежня, міністры краін ЕС запатрабавалі рэалізацыі планаў аб зборы асабістых дадзеных авіяпасажыраў. Амерыканскія ўлады, да прыкладу ФБР, ужо цяпер маюць магчымасць для змагання з тэрарызмам атрымліваць 19 відаў прыватных звестак еўрапейскіх пасажыраў, у тым ліку, імя, адрас і нумары банкаўскага рахунку. Гэта прадугледжана дамовай паміж ЗША і ЕС ад 2007 г.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі