Еўрасаюз выдзеліць Данбасу 63 мільёны еўра дапамогі
Грошы прызначаныя людзям, якія пацярпелі ў выніку ўзброенага канфлікту.
"ЕС мае намер падтрымаць насельніцтва, пацярпелае ў выніку канфлікту, а таксама намаганні ўрада Украіны ў гэтым кірунку. Савет ЕС вітае намаганні Еўракамісіі і дзяржаў-членаў ЕС аказаць падтрымку насельніцтву, якое знаходзіцца ў патрэбе, у памеры 63 млн еўра. ЕС і дзяржавы-члены па-ранейшаму маюць намер нарошчваць маштабы дапамогі шляхам дадатковага фінансавання або ў выглядзе мэтавай і матэрыяльнай дапамогі", - гаворыцца ў паведамленні ЕС па замежных пытаннях.
Нагадаем, што па дадзеных ААН з сярэдзіны красавіка па 6 кастрычніка на ўсходзе Украіны загінулі 3660 чалавек і пацярпелі 8756 чалавек. У дакладзе адзначалася, што большасць ахвяр сярод грамадзянскага насельніцтва былі забітыя ў выніку абстрэлу жылых раёнаў і прымянення цяжкага ўзбраення.