Еўрасаюз яшчэ на год падоўжыў санкцыі да беларускіх чыноўнікаў

Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Савета ЕС. У паведамленні прэс-службы гаворыцца, што гэта адбылося ў сувязі з тым, што "палітычныя вязні дагэтуль не вызваленыя, а паляпшэнняў у сферы павагі правоў чалавека, вяршэнства закона і дэмакратычных прынцыпаў у Беларусі не назіраецца".



ЕС захавае палітыку крытычнага ўзаемадзеяння з Беларуссю, накіраваную на забеспячэнне выканання правоў чалавека і дэмакратычных прынцыпаў у краіне.



Пасля перагляду санкцый у спісе асобаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС і чые фінансавыя сродкі ў ЕС павінны быць замарожаныя, 232 прозвішчы. Акрамя таго, санкцыі працягваюць дзейнічаць супраць 25 беларускіх прадпрыемстваў.



Рашэнне Савета ЕС і спіс фізічных і юрыдычных асоб, якія трапляюць пад дзеянне санкцый, будзе апублікаванае 30 кастрычніка ў Афіцыйным часопісе ЕС.



Фота — euromag.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі