Еўрасаюз занепакоены сітуацыяй з беларускімі медыямі

Кіраўнікі дыпламатычных місіяў краін Еўрасаюзу, акрэдытаваныя ў Беларусі, гатовыя сустрэцца з ініцыятарамі грамадскай кампаніі "За свабоду слова". Пра гэта, па звестках Радыё "Свабода", паведаміла амбасадар Вялікабрытаніі Розмары Томас. Сустрэча адбудзецца 19 альбо 26 студзеня. Кампанію "За свабоду слова" ініцыявалі беларускія журналісты, праваабаронцы, прадстаўнікі палітычных партый і грамадскіх арганізацый. Яны занепакоеныя трывожнай сытуацыяй у сферы медыяў. Пра гэта, на іх думку, сведчаць праект прэзідэнцкага ўказу пра кантроль за выкарыстаннем інтэрнэту, вынясенне другога пісьмовага папярэджання газеце "Народная воля".

Амбасада Вялікабрытаніі цяпер выконвае ролю кантактнай амбасады Еўрасаюзу ў Беларусі, бо Гішпанія, якая пачала старшыняваць у ЕС, не мае ў Мінску свайго дыпламатычнага прадстаўніцтва. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі