“Эвертан” забараніў фанату наведваць матчы за расізм і гамафобію
Футбольны заўзятар пісаў абразлівыя твіты і цяпер не зможа назіраць з гульнёй любімага клуба.
Фанат, імя якога не называецца, увязаўся ў інтэрнэт-перапалку з іншым прыхільнікам “Эвертана” і абразіў яго. Клуб пакінуў заўзятару права абскардзіць рашэнне аб забароне на наведванне стадыёна. Цягам тыдня ён павінен падаць у клуб свае довады, чаму з юрыдычнага пункту гледжання такое рашэнне не можа набыць моц, інфармуе sport-express.ru