ФІФА пачала справу на кіраўніка іспанскай футбольнай федэрацыі — за пацалунак
Скандальны пацалунак / кадр з відэа
ФІФА пачала дысцыплінарную справу супраць прэзідэнта Каралеўскай іспанскай футбольнай федэрацыі Луіса Рубіялеса. Ён пацалаваў у вусны нападніцу іспанскай зборнай Джэніфер Эрмаса пасля перамогі зборнай Іспаніі над зборнай Англіі з лікам 1:0.
"ФІФА пацвярджае сваю непахісную прыхільнасць павазе недатыкальнасці ўсіх людзей і рашуча асуджае любыя паводзіны, якія супярэчаць гэтаму", — цытуе Бі-Бі-Сі заяву ФІФА.
33-гадовая футбалістка спачатку напісала ў Інстаграме, што ёй не спадабаліся дзеянні Рубіялеса. Пазней ад яе імя была апублікаваная заява ў яго абарону.
Сам Рубіялес казаў, што ў пацалунку "не было благіх намераў" і ўвогуле гэта было ў момант вялікага эмацыйнага ўзрушэння.
Дарэчы, за некалькі хвіліна да пацалунку Рубіялес яшчэ і схапіў сябе за прамежнасць, выказваючы захапленне ад перамогі іспанскай каманды. Гэты жэст могуць палічыць абцяжваючай акалічнасцю, бо падчас матча Рубіялес знаходзіўся каля каралевы Іспаніі Летысіі ды 16-гадовай прынцэсы інфанты Сафіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.