Фінал Кубка Федэрацыі пройдзе на “Чыжоўка-Арэне”
Фінал Кубка Федэрацыі пройдзе на “Чыжоўка-Арэне” на пакрыцці “хард”, інфармуе прэс-служба Федэрацыі тэніса. 11 і 12 лістапада ў ім сустрэнуцца тэнісісткі Беларусі і ЗША. БЕЛТА нагадвае, што раней разглядаўся варыянт правядзення матчу на “Мінск-Арэне”. Аднак выбар быў зроблены на карысць спорткомплекса, у якім ўжо не раз праводзіліся тэнісныя паядынкі.
Як вядома, беларускія тэнісісткі прабіліся ў фінал Кубка Федэрацыі ўпершыню.