"Флагшток": кіроўца ваеннага МАЗа, які трапіў у ДТЗ у Мазыры, быў п'яны
Аварыя ў Мазыры / скрыншот Еўрарадыё
Пра гэта паведамляе "Флагшток" са спасылкай на крыніцу, знаёмую з абставінамі здарэння.
Аварыя здарылася ўвечары 14 красавіка. Ваенны грузавік МАЗ выехаў на абочыну, знёс агароджу і дарожны знак.
Афіцыйных каментароў з нагоды інцыдэнту не было.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.