Фотафакт: у Баранавічах працуюць ткачы з Бангладэш

Як паведамляе газета “Наш край”, такім чынам кіраўніцтва прадпрыемства спрабуе вырашыць праблему з мясцовымі працоўнымі кадрамі. Экзатычныя для Беларусі рабочыя ў сябе на радзіме атрымлівалі па 60-70 долараў у месяц, таму пераадолелі 6 тысяч кіламетраў для пошуку лепшай долі ў Сінявокай ды падпісалі гадавы працоўны кантракт.



Ткачы з замежжа старанна працуюць і выконваюць усе нарматывы, пакутуюць ад нашых халадоў і пакрыху вучаць беларускую і рускую мовы. Бангладэшцаў размесцілі ў працоўным інтэрнаце і плоцяць заробак вышэйшы, чым яны мелі на радзіме.

Фота — nashkraj.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі