Фотафакт: у беларускай царкве ў Лондане абрынулася столь
У выніку здарэння памяшканне беларускага грэка-каталіцкага храма, што месціцца ў брытанскай сталіцы, атрымала пашкоджанні.
Як паведамляе сайт camarade.biz, значная частка столі абвалілася сёння ўначы. Хутчэй за ўсё, гэта стала вынікам будаўнічых работ: уладальнік суседняга дому вырашыў яго знесці. Перакрыцці будынку, пабудаванага на пачатку мінулага стагоддзя, відавочна не перанеслі “зрухаў”, якія адбываліся літаральна праз сцяну.
На шчасце, ніхто не пацярпеў.
Фота — camarade.biz