Фотафакт: У Брэсце масавай акцыі аўтамабілістаў не адбылося

Патруль стаяў насупраць прыпынку "Касцёл" каля ўваходу ў адміністрацыю Ленінскага раёна. Службовая машына з'явілася роўна ў 18.00.



Напачатку гадзіны не больш за два дзесяткі аўтамабіляў сігналілі, аднак ніхто не спыняўся. Супрацоўнікі ДАІ нікога не спынялі. Увагу праваахоўнікаў прыцягнуў толькі легкавік, які стаў "на аварыйцы" напрыканцы прыпынку. Аднак ён паспеў з'ехаць пакуль міліцыянты пераходзілі дарогу.



Нагадаем, увечары ў пятніцу ў Мінску і іншых гарадах краіны праходзіла акцыя пратэсту аўтамабілістаў "Стоп падатак". Яны пратэстуюць супраць увядзення ў 2014 годзе дзяржаўных пошлін на допуск аўтамабіляў да ўдзелу ў дарожным руху.

У цэнтры Мінска прайшла акцыя пратэсту аўтамабілістаў (фота, відэа)
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі