Фотафакт: У Мінску адкрыўся новы “Еўраопт” з беларускамоўнымі касамі

Фотафакт: У Мінску адкрыўся новы “Еўраопт” з беларускамоўнымі касамі

Новы гіпермаркет сеткі “Еўраопт” з касамі для беларускамоўных пакупнікоў адкрыўся 17 снежня ў Мінску, у гандлёвым цэнтры Galleria Minsk, размешчаным на праспекце Пераможцаў, 9. Гэта 38-я крама сеткі ў нашай краіне.

Інфармацыя на шыльдах і указальніках пададзеная на трох мовах, прыярытэт — у беларускай, а ўнізе ідуць надпісы на рускай і англійскай мовах.

Асобная каса будзе абслугоўваць англамоўных пакупнікоў, дзве касы будуць беларускамоўнымі, паведамляе Relax.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі