Фотафакт: Украінскі палітык Алег Ляшко возіць тэрарыста ў багажніку

Яна другі месяц праходзіць у Данецкай і Луганскай абласцях. Алег Ляшко, лідар Радыкальнай партыі, спрычыніўся да стварэння добраахвотнага батальёна "Украіна" ("батальён Алега Ляшко"). Байцы праводзяць кропкавыя акцыі супраць тэрарыстаў. Учора яны правялі разведку ў Марыупалі, там былі забітыя і параненыя некалькі ўзброеных сепаратыстаў.



Як піша ў Facebook Алег Ляшко, сёння батальён "Украіна" правёў чарговую паспяховую аперацыю. "На Данбасе" (дакладнае месца не паведамляецца ў мэтах бяспекі) былі затрыманыя "яшчэ 4 тэрарысты". На здымку відаць, што адзін з затрыманых ляжыць у багажніку аўтамабіля.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі