Фотарэпартаж з акцыі каля прыступак КДБ

Фотарэпартаж з акцыі каля прыступак КДБ

Акцыя памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій адбылася 29 кастрычніка на прыступках КДБ у Мінску. У гэты дзень у 1937 годзе было расстраляна больш за 130 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі: літаратары, навукоўцы, настаўнікі і інш.

Правесці акцыю прапанаваў лідар "Маладога фронту", зарэгістраванага ў Чэхіі, экс-палітвязень Зміцер Дашкевіч. Прыняў удзел у акцыі яшчэ адзін былы палітвязень — Мікалай Статкевіч.

Удзельнікі паставілі свечкі на прыступках КДБ і сталі жывым ланцугом з партрэтамі расстраляных дзеячаў беларускай культуры. Акцыя доўжылася каля паўгадзіны.

Дарэчы, пасля акцыі чатырох чалавек сілавікі затрымалі — Змітра Дашкевіча, Наталлю Басалыгу-Гарачка, Змітра Пальчэўскага і Уладзіміра Яроменка.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі