Фраціні: Гвалт не дапамагае стварыць клімат даверу

Міністр замежных справаў Італіі Франка Фраціні 20 снежня заявіў пра глыбокую заклапочанасць праявамі гвалту ў дачыненні ўдзельнікаў маніфестацыі ў Мінску. Фраціні абяцаў асабіста выразіць гэтую заклапочанасць беларускаму калегу Мартынаву, сустрэча з якім запланаваная на 22 снежня, перадае РИА «Новости».

Галава знешнепалітычнага ведамства адзначыў, што Італія падтрымлівала ў межах ЕС палітыку адкрытасці і паступовай рэінтэграцыі Беларусі ў міжнародную супольнасць. Аднак, эпізоды, такія як тыя, што адбыліся ўчора ў Мінску, “не дапамагаюць стварыць клімат даверу, неабходны для спрыяння гэтаму працэсу”, — пазначыў Фраціні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі