Франак Вячорка хоча з войска пайсці ў дэпутаты
Былы лідар “Моладзі БНФ” Франак Вячорка, які зараз знаходзіцца ў войску, будзе вылучацца ў якасці кандыдата ў дэпутаты Мінскага гарадскога савета. Пра гэта Еўрарадыё расказаў намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў. Ігар Лялькоў: “Большая частка нашых кіраўнікоў ідзе ў Мінскі гарсавет. Пачынаючы ад кіраўніка партыі Аляксея Янукевіча да былога кіраўніка партыі Вінцука Вячоркі і ягонага сына, палітпрызыўніка Франка Вячоркі”.
Нагадаем, што ініцыятыўныя групы кандыдатаў у дэпутаты будуць рэгістраваць да 18 лютага, вылучэнне кандыдатаў завершыцца 15 сакавіка.
Нагадаем, што ініцыятыўныя групы кандыдатаў у дэпутаты будуць рэгістраваць да 18 лютага, вылучэнне кандыдатаў завершыцца 15 сакавіка.