Французскія ўлады будуць браць адбіткі пальцаў у цыган

З 1 кастрычніка ў Францыі ва ўсіх цыган, якіх рэпатрыююць з краіны ў Баўгарыю і Румынію, будуць браць адбіткі пальцаў, паведамляе БЕЛТА. Гэтая мера прадпрымаецца французскімі іміграцыйнымі ўладамі з мэтай прадухіліць вяртанне цыган. Акрамя таго, гэта дапаможа пазбегнуць паўторных выплат тым, хто пагадзіўся пакінуць краіну. Вядома, што перад высыланнем улады Францыі ў якасці гуманітарнай дапамогі выплачваюць цыганам па 300 еўра на кожнага дарослага чалавека і па 100 еўра на дзіця. Таксама ім аплачваюцца авіябілеты.

Аднак у Парыжы падазраюць, што некаторыя цыгане выкарыстаюць атрыманыя грошы, каб вярнуцца ў Францыю пад чужымі імёнамі. Гэта дае ім магчымасць атрымаць матэрыяльную дапамогу па другім разе.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі