Фуркад выйграў гонку пераследу, Чапелін — 29-ы

Фуркад выйграў гонку пераследу, Чапелін — 29-ы

Знакаміты французскі біятланіст Мартэн Фуркад у пятніцу выйграў гонку пераследу на 8-м этапе Кубка свету. Нагадаем, ён праходзіць у амерыканскім Прэск-Айле. Вынік Фуркада: 31.04.4 (1-1-0-0). Другое месца ў Ёханэса Бо з Нарвегіі — +24,8 (1-0-0-2), трэцяе месца ў расіяніна Антона Шыпуліна — +1.11,5 (1-0-0-1).

Лепшым сярод беларусаў быў Уладзімір Чапелін — 29-е месца (+3.55,4; 2-1-1-1). Юрый Лядаў быў 34-м, у яго 7 промахаў. Раман Елятноў — 51-ы з 9(!) промахамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі