Футбаліст паказаў на полі арбітру чырвоную картку

Футбаліст паказаў на полі арбітру чырвоную картку

Кур'ёзнае здарэнне адбылося ў матчы 22-га тура чэмпіянату Турцыі паміж "Галатасараем" і "Трабзонспорам". На 86-й хвіліне арбітр Дэніз Бітнель пры ліку 1:1 прызначыў сумніўны пенальці ў браму гасцей і выдаліў іх гульца Луіса Каванду. Іншы гулец "Трабзонспора" Саліх Дурсун быў раззлаваны прызначэннем пенальці, а суддзя якраз згубіў картку. Дурсун яе падабраў з газона і паказаў арбітру. За гэта футбаліст быў адразу ж выдалены з поля, піша Daily Mail

У выніку, гаспадары поля рэалізавалі 11-метровы і выйгралі — 2:1. Агулам за гэты матч арбітр паказаў гульцам "Трабзонспора" чатыры чырвоныя карткі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі