Футбольная зборная Італіі выйграла ў каманды Бельгіі — 2:0 (відэа)

Футбольная зборная Італіі выйграла ў каманды Бельгіі — 2:0 (відэа)

На чэмпіянаце Еўропы па футболе ў групе Е 13 чэрвеня зборная Італіі выйграла ў каманды Бельгіі — 2:0. На 32-й хвіліне з перадачы Леанарда Банучы гол забіў Эмануэле Джакерыні.

Зборная Бельгіі "ажыла" толькі ў другім тайме, стварыла некалькі выдатных момантаў, якія рэалізаваць не змагла. Італьянцы гулялі ўпэўнена і ўтрымлівалі мінімальную перавагу, а ўжо ў даданыя хвіліны Грацыяна Пеле ў контратацы паставіў пераможную кропку.

Як паведамляла Еўрарадыё, у іншым матчы групы Е зборныя Ірландыі і Швецыі згулялі ўнічыю 1:1. Італія стала лідарам групы — 3 ачкі.

У аўторак, 14 чэрвеня, пройдуць два матчы: Аўстрыя — Венгрыя, Партугалія — Ісландыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі