Футбольная зборная Расіі выйграла ў Егіпта — 3:1
19 чэрвеня ў Санкт-Пецярбургу футбольная зборная Расіі ў матчы чэмпіянату свету выйграла ў Егіпта — 3:1. Спачатку быў аўтагол (Ахмед Фатхі на 47-й), пасля галы Дзяніса Чэрышава (59-я, трэці гол на першынстве ў двух матчах!) і Арцёма Дзюбы (62-я). Махамед Салах на 73-й забіў гол прэстыжу, але толькі з пенальці.
У групе А ў зборнай Расіі 6 ачкоў, Уругвай мае 3, у Егіпта і Саудаўскай Аравіі ачкоў няма. 20 чэрвеня якраз адбудзецца матч Уругвай — Саудаўская Аравія.
Расіяне ўжо забяспечылі сабе месца ў 1/8 фіналу.
Фота: Reuters