Фядуту могуць абвінаваціць у парушэнні руху грамадскага транспарту
Выстаўленне больш "мяккага" артыкула пакуль нічога не змяніла ў лёсе Аляксандра Фядуты, які да гэтага часу знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
Жонка вязня Марына Фядута паведаміла zapraudu.info, што навіны, магчыма, з'явяцца ў пятніцу, калі пачнецца разгляд па асобных пунктах аб'ёмнай справы. Напрыклад, Фядуту могуць абвінаваціць у спрычыннасці да парушэння руху грамадскага транспарту на праспекце Незалежнасці ўвечары 19 снежня.
Ніякіх надзеяў на тое, што мужа адпусцяць з СІЗА хаця б пад хатні арышт, у Марыны няма.