Галадоўнікі-маладафронтаўцы атрымалі ліст ад Аўтуховіча
Маладафронтаўцы, якія трымаюць галадоўку салідарнасці, атрымалі ліст з турмы ад Мікалая Аўтуховіча. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў Мікола Дземідзенка. Дземідзенка: Гэта, напэўна, першы ліст за два месяцы, які прапусцілі на волю. Прыйшоў гэты ліст, у якім ён заклікаў нас спыніць галадоўку яшчэ раз... На 6 старонак прыйшоў ліст.
Па словах маладафронтаўца, у сваім лісце Аўтуховіч разважае пра свой будучы працэс, расказвае пра ўмовы ўтрымання ў турме.
Дарэчы, самі маладафронтаўцы трымаюць галадоўку ўжо дзясяты дзень. Мікола Дземіденка кажа, што настрой у іх нармальны, хаця ўжо з'явілася слабасць, таму галадоўнікі больш ляжаць.
Нагадаем, што галадоўку салідарнасці пачалася 4 траўня. Яе ўдзельнікі падтрымліваюць палітвязня Мікалая Аўтуховіча, які галадае за кратамі з 16 красавіка. Ён патрабуе альбо перадаць яго справу ў суд, альбо змяніць меру ўтрымання яму, а таксама Юрыю Лявонаву і Ўладзіміру Асіпенку.