Ганцавіцкія медыкі патрабуюць з больніцы 14 мільёнаў рублёў
14 мільёнаў рублёў патрабуюць з адміністрацыі ганцавіцкае бальніцы дактары Сяргей Бабковіч, Мікалай Марчук, Ларыса Касцюк і Галіна Шчыткоўская. Медыкі кажуць, што гэта кампенсацыя за маральныя і матэрыяльныя страты. Рэч у тым, што ў час адпраўкі юнакоў у войска, лекары павінны ўначы знаходзіцца ў ваенкамаце. Робіцца гэта дзеля таго, каб менш было прызыўнікоў, якіх “заварочваюць” з ваенкамата дамоў менавіта ў час адпраўкі ў часці.
Летась у час летняга прызыву такіх выпадкаў было сем. Дактары падпісаліся пад гэтым загадам, хаця ў іх і выклікала здзіўленне, што ў “начной медкамісіі” павінны быць акуліст, стаматолаг і кардыёлаг.
Але сёлета ў студзені яны не змаглі трапіць у ваенкамат на такое “дзяжурства”, бо па іх не прыслалі машыну, як гэта было агаворана ў загадзе. Тым не менш, за тое, што ўрачы не абследавалі прызыўнікоў уначы, ім аб’явілі вымовы і пазбавілі цалкам прэміяльнае аплаты за месяц. Лекараў нават абвінавацілі ў зрыве прызыўной кампаніі.
Цяпер медыкі падалі скаргу ў пракуратуру, а потым звярнуліся ў суд з пазовам на адміністрацыю больніцы.