Гарадскія ўлады Прагі збіраюцца легалізаваць прастытуцыю ў чэшскай сталіцы

Легалізаваць прастытуцыю плануюць гарадскія ўлады Прагі. Мясцовы заканадаўчы орган распрацаваў папраўкі ў закон, што будзе рэгуляваць сферу прадастаўлення інтымных паслуг і ўводзіць для прастытутак, якія працуюць у сталіцы, «ліцэнзіі» з фотаздымкамі.
Гэты закон дэпутаты гарадскога сходу абмяркуюць 19 чэрвеня, а потым прадставяць яго ў парламент. Паводле тэксту закону, ліцэнзія будзе выдавацца на тэрмін у 1 год. Каб атрымаць ліцэнзію, прастытутка павінна быць не маладзейшай за 18 гадоў, мець чэшскае грамадзянства, прайсці медыцынскі агляд і мець медыцынскую страхоўку.

Што тычыцца замежнікаў і іншаземак, то яны таксама змогуць атрымаць ліцэнзію на права працаваць у Празе. Аднак толькі ў тым выпадку, калі краіна, грамадзянамі якой яны з'яўляюцца, склала з Чэхіяй адпаведную дамову аб міграцыі працоўнай сілы.

korrespondent.net


На фота: скандальная бронзавая скульптура ў Празе - news.rin.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі