Гарэлка, трактар і Гэндальф – што паказвае Беларусь на выставе ў Мілане

“Калі падыходзілі да беларускага павільёна, унутры здрадліва заварушылася пачуццё некантралюемага патрыятызму”, – піша ў Фэйсбуку дырэктар Беларускага свабоднага тэатра Мікалай Халезін.

Але выстава не ўразіла вандроўнікаў, ды і патрапіць у беларускі павільён атрымалася не адразу. Праход быў закрыты жалезным ланцугом, на якім вісеў плакат з вядомым героем фільмаў пра кальцо ўсеўладдзя Гэндальфам. “Ты не пройдзеш”, – казаў ён.

Калі беларусы абышлі павільён, то пабачылі, што ў ім сядзіць беларуская дэлегацыя. Патрапіць на выставу атрымалася толькі ўначы перад закрыццём EXPO. Чаму наш павільён быў зачынены ўдзень, засталося загадкай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі