Гарэў політэхнічны каледж, эвакуявалі 360 чалавек (фота, відэа)
Здарэнне адбылося ў Мінску каля 10.30 у чацвер, 27 чэрвеня.
Узгаранне адбылося ў цеплавузле навучальнай установы, якая месціцца на праспекце Незалежнасці.
Вось што распавёў Еўрарадыё прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі:
"Па прыбыццю на месца выкліку высветлілася, што адбылося ўзгаранне ўцяпляльніка труб на плошчы 6 квадратных метраў. Была пашкоджаная цеплаізаляцыя труб. З навучальнага корпуса эвакуявалі 360 чалавек, ніхто не пацярпеў. Пажар быў аператыўна лакалізаваны і ліквідаваны. І прыблізна праз 45 хвілін — гадзіну навучальны працэс у коледжы аднавіўся".
Найбольш верагодная версія — парушэнне супрацьпажарных патрабаванняў падчас правядзення агнявых работ (там праводзілася замена абсталявання).
Фота, відэа — mchs.gov.by