Генштаб Украіны: у Крым прыбыў цягнік з Беларусі з узбраеннем і боепрыпасамі

Аляксандр Лукашэнка лічыць дні да нейкай даты / kommersant.ru
Аляксандр Лукашэнка лічыць дні да нейкай даты / kommersant.ru

Генштаб Украіны заявіў у чарговай зводцы, што ў акупаваны Крым прыбыў цягнік з Беларусі (з Гомеля) з узбраеннем, боепрыпасамі і вайсковай тэхнікай. Падкрэсліваецца, што гэта "чарговы" цягнік. І, відаць, не апошні. "Кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь працягвае аказваць дапамогу Расійскай Федэрацыі пры ваеннай агрэсіі на тэрыторыі Украіны", заяўляе ўкраінскі Генштаб.

У Генштабе Узброеных сіл Беларусі 14 кастрычніка заявілі, што ў бліжэйшыя дні ў РБ пачнуць прыбываць расійскія войскі. Афіцыйна заяўляецца, што яны стануць "расійскім складнікам Рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл)", у якой большасць мусяць скласці беларусы. Але колькі ў выніку прыедзе расіян і чым насамрэч яны будуць займацца, невядома.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі