У Мінску заявілі, што днямі ў Беларусь пачнуць прыбываць расійскія войскі

Міністр абароны РБ Віктар Хрэнін чакае расіян / Мінабароны
Міністр абароны РБ Віктар Хрэнін чакае расіян / Мінабароны

У бліжэйшыя дні ў Беларусь пачнуць прыбываць расійскія войскі, заявіў намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі палкоўнік Віктар Тумар. Паводле яго слоў, яны стануць "расійскім складнікам Рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл)". "З імі будуць праводзіцца планавыя мерапрыемствы баявой падтрыхтоўкі, накіраваныя на павышэнне ўзроўню выканання задачаў па абароне саюзнай дзяржавы", цытуе словы Тумара прэс-служба Мінабароны.

Прадстаўнік Генштаба заявіў, што ўсё гэта робіцца "ў інтарэсах узмацнення аховы і абароны дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь для зніжэння ваеннай актыўнасці ў памежных з намі раёнах". Відавочна, што расіян адправяць найперш на поўдзень — да мяжы з Украінай. А некаторыя расійскія прапагандысты ў сувязі з перакідкай вайскоўцаў РФ у РБ пачалі прагназаваць нейкія падзеі, якія мусяць адбыцца да канца кастрычніка.

У пятніцу, выступаючы ў Астане, Уладзімір Пуцін сказаў наступнае: "Як толькі [расійскія] войскі [вясной 2022-га] адышлі ад Кіева — усё, жаданне весці перамовы ў Кіева прапала". Ці не намякае ён, што Расія збіраецца паўтарыць напад на Украіну з тэрыторыі Беларусі?

Таксама 14 кастрычніка афіцыйныя асобы РБ агучылі супярэчлівыя заявы наконт "контртэрарыстычнай аперацыі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі