Гол-прыгажун Няхайчыка прынёс БАТЭ валявую перамогу над мінскім "Дынама"
БАТЭ атрымаў валявую перамогу над мінскім "Дынама" — 2:1. Гэта быў чвэрцьфінал футбольнага Кубка Беларусі. Ён прайшоў у панядзелак на сталічным стадыёне "Дынама".
Дынамавец Эдгар Аляхновіч адкрыў лік на 35-й хвіліне, але ўжо праз восем хвілін Максім Скавыш аднавіў раўнавагу. Перамогу барысаўчанам прынёс гол-прыгажун Паўла Няхайчыка на 63-й са штрафнога. Няхайчык вярнуўся ў БАТЭ сёлета з брэсцкага "Дынама" і можа істотна ўзмацніць каманду.
Матч на "Барысаў-Арэне" пройдзе 14 сакавіка.
У іншым чвэрцьфінале салігорскі "Шахцёр" (дзейны ўладальнік Кубка) абыграў у гасцях жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" — 1:0. У аўторак свой паядынак правядуць брэсцкае "Дынама" і "Іслач". Мазырская "Славія" ўжо выйшла ў паўфінал (яе сапернік магілёўскі клуб "Дняпро" расфармаваны).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.