"Шахцёр" у кубкавым матчы ў гасцях перамог "Тарпеда-БелАЗ"

"Шахцёр" у кубкавым матчы ў гасцях перамог "Тарпеда-БелАЗ"

Салігорскі "Шахцёр" у матчы 1/4 фіналу футбольнага Кубка Беларусі ў гасцях перамог "Тарпеда-БелАЗ" — 1:0. Адзіны гол у першым тайме забіў легіянер Дарка Бодул, які скарыстаўся памылкай абаронцаў і брамніка гаспадароў поля. У далейшым лік ужо не змяніўся. А гарнякі маглі яго павялічыць. Яшчэ адзін легіянер Георгій Дзіясамідзэ з трох метраў не патрапіў у пустую браму!

Матч у Салігорску пройдзе 14 сакавіка. Як вядома, "Шахцёр" — дзейны ўладальнік Кубка Беларусі.

У панядзелак таксама пройдзе кубкавы матч мінскага "Дынама" і БАТЭ. Брэсцкае "Дынама" і "Іслач" згуляюць 10 сакавіка. А мазырская "Славія" ўжо ў паўфінале, паколькі яе сапернік магілёўскі клуб "Дняпро" расфармаваны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі