Гомельская аўташкола забірала пашпарты ў навучэнцаў

Пашпарты 

Пашпарты  / БЕЛТА

Пракуратура Гомеля прыйшла з праверкай у адну з мясцовых аўташкол. Гэта адбылося пасля звароту мясцовага жыхара, паведамляе прэс-служба ведамства.

Мужчына паскардзіўся ў пракуратуру, што школа забірае арыгіналы пашпартоў у навучэнцаў, каб перадаваць іх у ДАІ. Выявілася, што пасля праходжання курсаў кіраўніцтва школы збірала ў навучэнцаў пашпарты ды іншыя дакументы і цэнтралізавана перадавала ў ДАІ, каб аформіць заявы на выдачу пасведчання кіроўцы з выкарыстаннем камп'ютарных паслуг.

Пракуроры праверылі дамовы, якія заключала школа, і выявілі, што там няма такой паслугі, як афармленне заяваў на выдачу пасведчання кіроўцы. У пракуратуры кажуць, што навучэнцы мусілі афармляць адпаведную заяву ў ДАІ самастойна ці скарыстацца камп'ютарнымі паслугамі ДАІ.

Пасля праверкі пракуратура загадала супрацоўнікам ДАІ, адказным за іспыты на атрыманне правоў кіроўцы, дапамагаць у афармленні заяваў. Пры гэтым прымаць толькі копіі пашпартоў і толькі з персанальнай згоды кожнага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі