Гонку пераследу ў жанчын выйграла Лаура Дальмаер. Надзея Скардзіна — 43-я

Гонку пераследу ў жанчын выйграла Лаура Дальмаер. Надзея Скардзіна — 43-я

На чэмпіянаце свету па біятлоне ў нарвежскім Халменколене прайшла жаночая гонка пераследу. Перамогу ў ёй атрымала немка Лаура Дальмаер: яна не зрабіла ніводнага промаху пры стральбе і прабегла 10-кіламетровую дыстанцыю за 30 хвілін 49,2 сек.

Другое месца заняла італьянка Даратэя Вірэр, а трэцяе — францужанка Мары Дарэн-Абер.

Беларускім біятланісткам не ўдалося прабіцца ў першыя шэрагі на гэтым спаборніцтве. Надзея Скардзіна прамахнулася шэсць разоў і заняла толькі43-е месца. Яна саступіла пераможцы 4 хвіліны 52,9 сек. Яшчэ больш промахаў зрабіла Анастасія Дубарэзава — восем. Яна фінішавала 52-й.

Наступныя спаборніцтвы на чэмпіянаце свету пройдуць 9 сакавіка. Гэта будзе жаночая індывідуальная гонка на 15 км з чатырма агнявымі рубяжамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі