Грамадскія актывісты ўшанавалі памяць жыхароў в.Дражна, загінулых ад партызанаў

Грамадскія актывісты ўшанавалі памяць жыхароў в.Дражна, загінулых ад партызанаў

15 красавіка ўдзельнікі руху салідарнасці “Разам” правялі традыцыйную акцыю па ўшанаванні памяці жыхароў вёскі Дражна Старадарожскага раёна Міншчыны.

Вяскоўцы сталі ахвярамі партызанскага тэрору 14 красавіка 1943 года. Партызанскі атрад пад камандаваннем лейтэнанта Сяргея Іванова не змог узяць штурмам паліцэйскі гарнізон і ў адместку спаліў 37 хатаў і забіў 25 мірных жыхароў. 

На могілках, дзе пахавалі забітых, удзельнікі акцыі прачыталі малітву, узнялі бела-чырвона-белыя сцягі, запалілі знічкі і паклалі кветкі, певадамляе прэс-служба руху "Разам".

З кароткімі прамовамі выступілі ініцыятар усталявання памятнага крыжа Вячаслаў Сіўчык, намеснік старшыні руху Анатоль Кудласевіч, сябры сойму руху — паэты Славамір Адамовіч і Зміцер Захарэвіч, а таксама сустаршыня руху Алена Талстая. У акцыі прынялі ўдзел 10 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі