Грамадскую актывістку Ганну Чарнышову падазраюць у нападзе на Генштаб

23 верасня ў Мінску затрыманая грамадская актывістка Ганна Чарнышова. Міліцыя канфіскавала ў яе кампутар. Дзяўчыну адвезлі на допыт ў гарадское ўпраўленне ўнутраных справаў, а потым накіравалі ў РУЎС Цэнтральнага раёна, паведамляе “Беларускі партызан”. Ганну Чарнышову падазраюць у тым, што 19 верасня 2009 года яна кінула дымавую шашку ў Генштаб Узброеных сілаў Беларусі. Ёй могуць выставіць абвінавачанне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі