Гран-пры "Славянскага базара" заваяваў Дзімаш Кудайберген з Казахстана

Гран-пры "Славянскага базару-2015" і прыз у 20 тысяч долараў заваяваў Дзімаш Кудайберген з Казахстана. 21-гадовы студэнт Нацыянальнага універсітэта мастацтваў пакарыў журы і віцебскую публіку ўнікальным голасам і дыяпазонам у 5 актаў. У першы конкурсны дзень Дзімаш выканаў песню "Завіруха", вядомую па рэпертуары Крысціны Арбакайтэ, за якую атрымаў 89 балаў з 90 магчымых, у другі дзень — "Sos dun terien un detresse" Грэгары Лемаршаля і 86 балаў. У выніку на рахунку Дзімаша — 175 балаў. Дарэчы, спявак — сын заслужаных артыстаў Казахстана Каната і Святланы Айтбаевых.

Літаральна на некалькі балаў ад трыўмфатара конкурсу адстала Валерыя Грыбусава, беларуская спявачка, салістка дзяржаўнага канцэртнага аркестра пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. Для конкурсу беларуска абрала складаныя творы, сярод якіх і знакамітая "Somebody to love" Фрэдзі Мэрк'юры. Яна стала лаўрэатам першай прэміяй конкурсу.

У пяцёрку лідараў таксама патрапілі спявак з Балгарыі Мікалай Манолаў (ІІ прэмія), украінка Ганна Цвердаступ і грузінка Сафі (дзяўчаты раздзялілі трэцюю прэмію). Дарэчы, гран-пры дзіцячага конкурсу "Славянскі базар-2015" таксама дастаўся прадстаўніцы Казахстана — 10-гадовай Луізе Нуркуатавай.

Узнагароджанне пераможцаў дарослага конкурсу адбылося падчас урачыстага закрыцця "Славянскага базару" 13 ліпеня. У ім узяў удзел Аляксандр Лукашэнка.

Фота: tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі