Грузін прайграў у казіно 14 тысяч долараў і адабраў у гамяльчанкі 2 кг сала
У складаную сітуацыю трапіў 35-гадовы жыхар Грузіі. Сёлета ў студзені ён упершыню прыехаў у Беларусь рабіць бізнэс. Сваякі назбіралі мужчыну 14 тысяч долараў і адправілі ў Гомель па бытавую тэхніку. Але грузін, на сваю бяду, апынуўся гарачым аматарам азартных гульняў.
Замежны госць зайшоў у адно з мясцовых казіно і ў адзін вечар прайграў усе свае грошы, паведамляе "Комсомольская правда в Беларуси". Расчараваны, без граша ў кішэні грузін сеў у тралейбус, дзе заўважыў рэспектабельную жанчыну і падумаў, што ў яе сумцы могуць быць грошы. Выйшаў разам з жанчынай на прыпынку, а ў пад'ездзе адабраў у яе сумку. Але ўцякаючы, спатыкнуўся аб прыступкі. Жанчына пачала крычаць, і рабаўніка схапілі суседзі жанчыны. У яе сумачцы апынулася парфума, мабільнік і два кілаграма сала.
Аматару казіно пагражала пазбаўленне волі. Але суд зразумеў становішча грузіна. Да таго ж, пацярпелая прасіла строга яго не караць. У выніку грузін атрымаў 6 месяцаў арышту.