Грузія парафіравала дамову пра асацыяцыю з Еўрасаюзам
Гэта адбылося ў Вільні, дзе праходзіць трэці саміт Усходняга партнёрства.
"З афармленнем гэтай дамовы мы апынаемся ў юрыдычных рамках інтэграцыі з Еўрасаюзам", — заявіў намеснік міністра замежных спраў Грузіі Давід Залкаліяні, перадае interfax.by.
Па словах дыпламата, гэта не дамова пра ўваходжанне Грузіі ў ЕС, але з гэтай дамовай працэс еўрапейскай інтэграцыі прымае незваротны характар. Залкаліяні адзначыў, што Грузія пераходзіць на вельмі адказны этап інтэграцыі з Еўрасаюзам.
Фота — eastbook.eu