Губернатар Данеччыны: з сепаратыстамі трэба дамовіцца, каб яны сышлі
Сяргей Тарута заявіў, што трэба працягваць перамовы трохбаковай кантактнай групы па сітуацыі на ўсходзе Украіны.
Паводле яго словаў, “трэба дамаўляцца, каб баевікі мірна пакідалі Данецк”.
“Баевікі знаходзяцца цяпер у Данецку. Яны і раней там былі. Займаюць там дадатковыя будынкі. Замацоўваюцца”, — заявіў ён у каментары “Грамадскаму.ТБ”.
У склад трохбаковай кантактнай групы ўвайшлі амбасадар Расіі ва Украіне Міхаіл Зурабаў, экс-прэзідэнт краіны Леанід Кучма, прадстаўнікі АБСЕ і лідары самаабвешчаных рэспублік, інфармуе ВВС.