Гурт Без Білета правёў адкрытую рэпетыцыю амаль для тысячы чалавек
Віталь Артыст умела дырыжыраваў хорам фанатаў, якія разам з музыкамі развучвалі новыя песні, а пасля канцэрта распавёў Еўрарадыё пра будучы альбом (фотарэпартаж). У нядзелю, 29 сакавіка, гурт Без Білета адыграў незвычайны канцэрт-рэпетыцыю. Амаль поўная канцэртная зала “Мінск” спявала разам з Артыстам вядомыя песні, а таксама развучвала новыя. Падчас выступу Без Білета парадаваў публіку 5 свежымі кампазіцыямі, якія трапяць на новы альбом. Самі музыкі тлумачаць гэта тым, што значная частка новага матэрыялу ужо гатовая, і трымаць яго ў таямніцы ажно да рэлізу альбома яны не ўстане.
“У нас, у прынцыпе, нічога няма акрамя нашых песень, — кажа Віталь Артыст. — Гэта тое, чым мы радуем навакольнае асяроддзе. Мы напісалі, адрэпетавалі, і нам карціць паказаць. Як бы, правільна, па законах шоў-бізнесу, трэба было яшчэ дачакацца восені, пакуль мы скончым наш дыск”.
Цалкам новы альбом, па словах Віталя Артыста, будзе складацца, прыблізна, з 10 трэкаў на рускай мове. Ён пішацца на мінскай студыі "Селах".
“Гучанне альбома будзе зусім іншае, незвычайнае, можа недзе больш ракешнае, а недзе і дыскатэка, нейкія будуць электронныя тэмы”, — дадае бас-гітарыст гурта Аляксандр Мышкевіч.
Віталь Артыст распавёў, што, магчыма, па выхадзе новага альбома гурт “падыме” і некаторыя старыя песні. Не выключана, што пасля некаторага пераўвасаблення на канцэртах можна будзе пачуць “Верталёты” і “Солнце на чердаке” з першага дыска.
“Мы памятаем пра гэтыя песні, але рукі пакуль не дайшлі падаць іх у новай інтэрпрэтацыі. Я хацеў бы граць і “Солнце на чердаке” і “Верталёты” — вось гэтыя дзве песні я хацеў бы граць”.
Пасля канцэрта ў нядзелю публіка была усім задаволеная і проста акрыленая вылятала з залы:
“Цудоўна! Ён натхніў на добры настрой, на пазітыў па меншай меры на бліжэйшыя паўмесяца”.
Хлопцам Без Білета, па іх словах таксама спадабалася ўсё, нягледзячы на тое, што пляцоўка была для іх нязвыклая і яе магчымасці не зусім адпавядалі пажаданням:
“Іншая зусім спецыфіка, клубныя канцэрты больш энергічныя, —адзначае Віталь Артыст. — Яшчэ і канцэртная зала “Мінск”. Я мяркую, многія людзі саромеліся падымацца і таньчыць, таму што дзясяткі канцэртаў, якія прайшлі тут да нашага, падказваюць, што лепей не падымацца, бо могуць і ўсадзіць, але мы ўсё адно з вялікім задавальненнем гралі гэты канцэрт, бо музыка – гэта галоўнае, яе можна і седзячы паслухаць калі хочацца!”
Віталь заўважыў у такой сітуацыі і станоўчы нюанс: канцэрт наведалі людзі, якія па розных прычынах не маглі сабе дазволіць пайсці ў клуб:
“Вельмі многа публікі не хадзіла ў клубы. Некаторых, напрыклад, бацькі не пускалі, у некаторых працуе стэрэатып, што клуб -- гэта значыць наркаманы, алкаголікі, паленне, п’янства. Так што сёння нават іншая публіка прыйшла на канцэрт, больш спакойная, якая не магла сабе дазволіць прыйсці ў клуб, але можа прыйсці пасядзець на крэслах”.