Восем беларускіх артыстаў выступяць на Moscow Music Week
Сярод іх "Без білета", Nizkiz, Navi і айчынныя электроншчыкі.
На музычным шоўкейс-фестывалі Moscow Music Week, які пройдзе з 10 па13 верасня, выступіць 8 беларускіх артыстаў. Тры гурты возьмуць удзел у беларуска-украінскім шоўкейсе: "Без білета", Nizkiz і"Большая Медведица". Яшчэ тры артысты складуць асобны беларускі электронны болок: Cherny, Awlnight, Gran+. Акрамя гэтага на фестывалі выступяць Navi і CherryVata.
Фестывалі кшталту Moscow Music Week складаюцца з так званых шоўкейсаў — "выставачных" канцэртаў, прысвечаных асобным краінам, лэйблам, фестывалям і музычным напрамкам. На іх прыходзіць не толькі звычайная публіка, але і адмыслова запрошаныя арганізатары канцэртаў і фэстаў, прадстаўнікі лэйблаў, менеджары і прадзюсары.
Паралельна з фестывалям пройдзе 4-дзённая музычная канферэнцыя Colisium Business Picnic, якая можа быць цікавай як для дасведчаных удзельнікаў шоў-бізнэсу, гэтак і для навічкоў. Падрабязней пра канферэнцыю і ўдзел у ёй тут.