Пачынаецца суд над музыкамі гурта Nizkiz
Аляксандр Ільін, Сяргей Кульша і Дзмітрый Халяўкін (злева направа)
19 сакавіка пачынаецца суд над музыкамі гурта Nizkiz, паведамляюць праваабаронцы. Аляксандр Ільін, Сяргей Кульша, Дзмітрый Халяўкін трэці месяц за кратамі, прызнаныя палітвязнямі. Спачатку іх асудзілі па адміністрацыйных артыкулах (абвінавацілі ў распаўсюдзе "экстрэмісцкіх матэрыялаў"), а пазней узнікла крымінальная справа. Музыкаў абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе.
Справу будзе разглядаць суд Кастрычніцкага раёна Мінска (суддзя — Алена Жывіца).
Песня "Правілы" Nizkiz стала адным з сімвалаў пратэсту ў 2020 годзе. Святлана Ціханоўская назвала затрыманне музыкаў "ганебным актам помсты".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.